Свет вакол нас

На занятках гуртка «Свет вакол нас» вас чакаюць падарожжы, новыя краіны і культуры, найвышэйшыя вяршыні і бяздонныя прорвы, скарбы нетраў і бедныя трушчобы.

Мы пазнаёмімся з тым, як з’явілася і развівалася Зямля і што за яе межамі, у космасе. Сустрэнемся з дыназаўрамі і даведаемся, як з’явіліся мы, людзі. А таксама дзе і чаму нараджаецца надвор’е, і многае іншае.

Мы развіваем слоўнікавы запас, каб размаўляць з аднагодкамі і дарослымі пра геаграфію, палітычны лад краін і ахову навакольнага асяроддзя.

глобус на шафе ля акна
Глобус. Фота: Andrew Neel/Unsplash.