Кабінет 307, Studiefrämjandet, Ystadsgatan 53 d, Мальмё
Нядзеля, 13 верасня 2026 года, з 10:00 да 11:00
Веданне асаблівасцей тэмпераменту дзіцяці і яго вядучага канала ўспрымання дапамагае лепш разумець яго паводзіны, патрэбы і рэакцыі ў розных сітуацыях. На семінары ўдзельнікі змогуць па-новаму паглядзець як на сваё дзіця, так і на асаблівасці ўласнага ўспрымання і зносін.
На сустрэчы мы пагаворым пра тое:
- чаму дзіця па-рознаму паводзіць сябе ў розных сітуацыях;
- як выбудаваць аптымальны для дзіцяці рэжым дня;
- як больш эфектыўна размаўляць з дзіцем, каб лепш чуць і разумець адно аднаго;
- як матываваць дзіця да розных заняткаў і вучобы;
- як прадухіліць многія канфлікты ў сям’і;
- як улічваць тэмперамент дзіцяці пры выбары спартыўнай секцыі або гуртка.
Падчас семінара ўдзельнікі змогуць вызначыць свой тып тэмпераменту і вядучы канал успрымання, а таксама атрымаюць тэсты, якія дапамогуць вызначыць тып тэмпераменту дзіцяці.
Мова: руская.
Удзел: бясплатны.
Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая. Зарэгістравацца можна праз сістэму браніравання Скрува:
Важная інфармацыя для тых, хто едзе ў Studiefrämjandet
З 10 па 16 верасня вакол Studiefrämjandet праводзяцца работы па рамонце асфальтавага пакрыцця і дарог. У гэты перыяд немагчыма будзе пад’ехаць на аўтамабілі і прыпаркавацца непасрэдна каля Studiefrämjandet або паблізу
Прасцей за ўсё дабрацца:
- пешшу або на ровары;
- аўтобусам № 12 да прыпынку Ystadsgatan;
- аўтобусам № 5 да Nobeltorget;
- цягніком Pågatåg да станцыі Rosengård.
Калі ласка, улічыце гэта, калі будзеце планаваць дарогу на семінар.
Гэтае мерапрыемства Скрува ў супрацоўніцтве з адукацыйнай установай «Studiefrämjandet».
Вядучая семінара і падрыхтоўка зместу: дзіцячы псіхолаг і педагог Марына Міхацкая.
Памяшканне прадастаўляе Studiefrämjandet.
Рэдагаванне і пераклад аб’явы: Ніклас Бёнемарк.
Сумесна з
