Чыгуначны вакзал Эслеў (Eslövs station), Storgatan 13, г. Эслеў (гл. ніжэй у раздзеле «Месца сустрэчы»)
Субота, 29 студзеня 2022 з 13:50 прыкладна да 16:00
Месца сустрэчы
Збіраемся перад галоўным уваходам на вакзал Эслева, пабудаваны ў 1914 годзе. Адтуль мы пройдзем праз цэнтр і паглядзім такія славутасці, як Медборгархусет, Эслеўскую царкву, будынак суда, раён Тролева возера (Trollsjöområdet), Вялікую плошчу і гарадскую бібліятэку. Тыя, хто хоча, могуць завяршыць прагулку ў утульнай кавярні ў цэнтры.
Цікава будзе разам даведвацца пра новыя для нас моманты ў архітэктуры, дыялекце і гісторыі горада Эслева. Ці ведаеце вы, што ў Эслеве ёсць свая Вавілонская вежа?
Мова
Прагулка праводзіцца на шведскай і рускай мовах.
Як дабрацца
У перыяд пандэміі мы ў першую чаргу рэкамендуем ездзіць на ўласным транспарце або хадзіць пешшу. Машыны можна прыпаркаваць на вуліцы Storgatan і іншых вуліцах.
З Мальмё і Лунда мы рэкамендуем наступнае паведамленне транспартнай кампаніі «Skånetrafiken»:
Пасажырскі цягнік (Pågatåg) на Хельсінгбарг (Helsingborg C) з Мальмё C а 13:22, з Лунда а 13:37, прыбыццё на станцыю Эслеў (Eslövs station) а 13:47.
Назад у Мальмё цягнікі ходзяць тры разы на гадзіну.
А яшчэ – варта мець на ўвазе
Не забывайся трымацца далей ад іншых людзей, асабліва ў грамадскім транспарце, і заставайся дома, калі адчуваеш найменшыя сімптомы хваробы. Такім чынам мы зніжаем рызыку распаўсюджвання інфекцыі.
Запрашаем на сустрэчу са старымі і новымі знаёмымі на свежым паветры!
Глядзіце таксама старонку мерапрыемства ў Фэйсбуку.
Усяго ў прагулцы прынялі ўдзел 13 чалавек.