На занятках у Скруве мы разам удасканальваем шведскую мову з дапамогай гутарковай практыкі, невялікіх практыкаванняў і абмену досведам. Наша мэта — не толькі дапамагчы ўдзельнікам больш упэўнена размаўляць па-шведску, але і палегчыць удзел у паўсядзённым, прафесійным і грамадскім жыцці ў Швецыі. Гэты гурток з’яўляецца таксама часткай працы Скрув па стварэнні сустрэч і зносін паміж людзьмі праз мову, культуру і сумесную дзейнасць.
Аўд. 303, Studiefrämjandet, Ystadsgatan 53 d, г. Мальмё
Час: па чацвяргах, 18:00–19:30 (пачатак: 15 кастрычніка 2026 года, апошнія заняткі: 3 снежня)
Чым мы займаемся?
- Практыкуем паўсядзённую шведскую мову ў размовах і кароткіх практыкаваннях
- Пашыраем слоўнікавы запас па такіх тэмах, як праца, здароўе, школа і вольны час
- Адпрацоўваем вымаўленне і граматыку практычным і даступным спосабам
- Размаўляем пра шведскую культуру і актуальныя падзеі, каб лепш разумець кантэкст
Выбіраем тэмы для размоў і практыкаванні таксама з улікам патрэб і інтарэсаў удзельнікаў і тых сітуацый, у якіх яны хочуць адчуваць сябе больш упэўнена, размаўляючы па-шведску.
Для каго падыходзіць гурток?
Гурток падыходзіць тым, хто ўжо крыху размаўляе па-шведску і хоча адчуваць сябе больш упэўнена ў паўсядзённым жыцці, на працы і пры зносінах са школай і дзяржаўнымі ўстановамі.
Гурток адкрыты для ўсіх. У многіх удзельнікаў мерапрыемстваў Скрув родная мова — руская, украінская ці беларуская, але гэта не з’яўляецца абавязковай умовай.
Гэта працяг гуртка папярэдняга семестра, аднак да групы могуць далучыцца і новыя ўдзельнікі. Пажадана ўмець весці нескладаную размову на шведскай мове.
Увосень мы будзем развіваць ужо наяўныя веды, надаючы больш увагі больш працяглым размовам, больш разнастайнай лексіцы і выкарыстанню шведскай мовы ў канкрэтных сітуацыях паўсядзённага і грамадскага жыцця.
Фармат
- Колькасць сустрэч: 8
- Працягласць заняткаў: 90 хвілін
- Даты, па чацвяргах: 15/10, 22/10, 29/10, 5/11, 12/11, 19/11, 26/11, 3/12
- Месца: Studiefrämjandet, Мальмё
Кіраўнік гуртка
Сёрэн Дзітрыхсан вёў гурток шведскай мовы Скрува ў Мальмё на працягу двух апошніх семестраў і працягне весці яго гэтай восенню. У яго вялікі досвед выкладання моў. Асаблівую ўвагу ён надае гутарковай практыцы, шведскай мове ў рэальных жыццёвых сітуацыях і адаптацыі зместу заняткаў да патрэб і пажаданняў удзельнікаў.
Кошт і сяброўства
Кошт усяго гуртка — 400 крон. Для ўдзелу неабходна быць членам Скрув. Калі вы яшчэ не ўваходзіце ў нашу арганізацыю, аформіць членства можна адначасова з рэгістрацыяй на гурток.
Стаўшы членам Скрув, вы становіцеся часткай нашай супольнасці: можаце ўдзельнічаць у іншых мерапрыемствах арганізацыі, далучацца да яе працы і ўплываць на развіццё дзейнасці Скрув.
Рэгістрацыя і аплата
- Зарэгіструйцеся з дапамогай кнопкі «Зарэгістравацца» на гэтай старонцы.
- Аплата банкаўскай картай або прамым банкаўскім пераводам.
Адмена рэгістрацыі
- Бясплатная адмена рэгістрацыі магчыма не пазней чым за 7 дзён да пачатку гуртка.
- Пры больш позняй адмене спаганяецца поўны кошт удзелу.
- Аб адмене неабходна паведаміць пісьмова па адрасе info@skruv.org.
Звярніце ўвагу
У праграме магчымыя змены. Гурток адбудзецца пры дастатковай колькасці ўдзельнікаў. Колькасць месцаў абмежавана.
Гэтае мерапрыемства Скрува ў супрацоўніцтве з адукацыйнай установай «Studiefrämjandet».
Ідэя, планаванне і правядзенне: Сёрэн Дзітрыхсан.
Шведскі тэкст аб’явы: Ніклас Бённемарк.
Пераклад аб’явы: Ніклас Бённемарк.
Рэдагаванне аб’явы і інфармацыйная праца: Ніклас Бённемарк.
Сумесна з
