Навучальны гурток па шведскай мове ў Мальме

Гэты гурток для тых, хто мае базавыя веды шведскай мовы і хто хоча развіць слоўнікавы запас, вымаўленне і граматыку.

Аўд. 303, Studiefrämjandet, Ystadsgatan 53 d, г. Мальмё
Па чацвяргах з 18:00 да 19:30 (пачатак 4 верасня 2025 года, перапынак 30 кастрычніка, апошняя сустрэча 13 лістапада)

Чым мы займаемся?

  • Практыкуем паўсядзённую шведскую мову ў размовах і кароткіх практыкаваннях
  • Пашыраем слоўнікавы запас па такіх тэмах, як праца, здароўе, школа і вольны час
  • Адпрацоўваем вымаўленне і граматыку практычным і даступным спосабам
  • Размаўляем пра шведскую культуру і актуальныя падзеі, каб лепш разумець кантэкст

Для каго падыходзіць гурток?

Гурток падыходзіць для тых, хто ўжо крыху гаворыць па-шведску і хоча адчуваць сябе больш упэўнена ў паўсядзённым жыцці, на працы і пры кантактах са школай/дзяржаўнымі органамі. Мы асабліва рады, калі вашу родную мову руская, украінская ці беларуская .

Фармат

  • Аб’ём: 10 сустрэч
  • Працягласць заняткаў: 90 хвілін
  • Даты (чацвяргі): 4/9, 11/9, 18/9, 25/9, 2/10, 9/10, 16/10, 23/10, (перапынак 30/10), 6/11, 13/11
  • Месца: Studiefrämjandet, Мальмё

Кіраўнік

Гурток вядзе Серэн Дытрыксан , член Скрува з вялікім вопытам выкладання (і вывучэння) моў.

Кошт і сяброўства

500 крон за ўвесь курс. Патрабуецца сяброўства ў Skruv (можна аформіць пры рэгістрацыі).

Рэгістрацыя і аплата

  • Увага! Рэгістрацыя зараз зачынена.
  • Зарэгіструйцеся з дапамогай кнопкі «Зарэгістравацца» на гэтай старонцы.
  • Аплата банкаўскай картай або прамым банкаўскім пераводам.

Адмена рэгістрацыі

  • Бясплатная адмена рэгістрацыі магчыма не пазней чым за 7 дзён да пачатку гуртка.
  • Пры больш позняй адмене спаганяецца поўны кошт удзелу.
  • Аб адмене неабходна паведаміць пісьмова па адрасе info@skruv.org.

Звярніце ўвагу

У праграме магчымыя змены. Гурток адбудзецца пры дастатковай колькасці ўдзельнікаў. Колькасць месцаў абмежавана.

Глядзіце таксама старонку мерапрыемства ў Фэйсбуку. »

Гэтае мерапрыемства Скрува ў супрацоўніцтве з адукацыйнай установай «Studiefrämjandet».

Ідэя, планаванне і правядзенне: Сёрэн Дзітрыхсан.
Шведскі тэкст аб’явы: Ніклас Бённемарк.
Пераклад аб’явы: Ніклас Бённемарк.
Рэдагаванне аб’явы і інфармацыйная праца: Ніклас Бённемарк.

Сумесна з

Лагатып «Studiefrämjandet»

папярэджанне аб затрыманні
Папераджальны знак у Баруме, 4 верасня 2018 г. Фота: Niklas Bönnemark.