«Гукавы ўзгорак», Scaniaparken, Östra Varvsgatan 25, г. Мальмё
Субота, 14 жніўня 2021 з 14:15 прыкладна да 16:30
Старонка мерапрыемства ў Фэйсбуку
Гукавы ўзгорак таксама называецца «Музычныя ўзгоркі» і «Музычная яма». Даведайцеся больш пра парк Сканіі на сайце горада Мальмё.
Мы будзем гуляць у «кубб» — «шведскія гарадкі» — і спяваць песні на розных мовах. Давайце весела правядзём час разам!
Тэма – Дзень незалежнасці Украіны (24 жніўня).
Вазьміце з сабой кошык для пікніка, напоўненую ў адпаведнасці з уласнымі густамі, подсціл, каб разаслаць на пляжы і – да сустрэчы!
Мовы (уводзіны, кубб і спевы): шведская, руская.
Удзел у пікніку бясплатны, ён адкрыты для ўсіх, незалежна ад узросту і роднай мовы. Папярэдні запіс не патрабуецца. Звярніце ўвагу: пікнік адбудзецца ў любое надвор’е!
Пікнік адкрыты як для чальцоў Скрува, так і для не-чальцоў. Вы можаце аплаціць членскі ўзнос у Грамадства (наяўнымі або Swish).
Парк Сканіі (Scaniaparken) знаходзіцца ўздоўж узбярэжжа мора. Адрас прыкладны.
Менеджар праекта: Нурыя Бённемарк.
Як даехаць з Хельсінгборга і Лунда і назад (прыклад)
Як дабрацца з Хельсінгборга і Лунда:
Pågatåg ад Helsingborg C у 12:49, ад Lund C у 13:30, прыбыццё ў Malmö C у 13:45.
Гарадскі аўтобус №2 у бок Västra hamnen ад Malmö C у 13:52, прыбыццё на прыпынак Scaniabadet у 14:00.
Як дабрацца назад у Лунд і Хельсінгборг:
Гарадскі аўтобус №2 у бок Kastanjegården ад Scaniabadet у 16:53, прыбыццё ў Malmö C у 17:03.
Öresundståg ад Malmö C у 17:08, прыбыццё ў Lund C у 17:23, у Helsingborg C у 17:50.