Пікнік у Смюгехуку (Трэлебарг)

Скрув запрашае на шведска-руска-ўкраінска-беларускі пікнік у Смюгехуку (Smygehuk). Там усё самае паўднёвае: самы паўднёвы пункт Швецыі (і Скандынаўскага паўвострава), самая паўднёвая кавярня, самы паўднёвы маяк і гэтак далей.

Smygehuk, збор каля ўвахода ў Köpmansmagasinet, Smyge strandväg 10, Smygehamn
Субота, 19 чэрвеня 2021 з 14:00 прыкладна да 16:30

Старонка мерапрыемства ў Фэйсбуку

Збор каля ўвахода ў вялікі белы будынак «Гандлёвы склад» (Köpmansmagasinet), і разам мы пройдзем недалёка і размесцімся для пікніка. Мы будзем гуляць у «кубб» — «шведскія гарадка» — і спяваць песні на розных мовах. Давайце весела правядзем час разам!

Тэма — Дзень рускай мовы (6 чэрвеня), Нацыянальны дзень Швецыі (6 чэрвеня), Дзень Расіі (12 чэрвеня).

Вазьміце з сабой кошык для пікніка, напоўненую ў адпаведнасці з уласнымі густамі, подсціл, каб разаслаць на пляжы і – да сустрэчы!

Мовы (уводзіны, кубб і спевы): шведская, руская.

Удзел у пікніку бясплатны, ён адкрыты для ўсіх, незалежна ад узросту і роднай мовы. Папярэдні запіс не патрабуецца. Звярніце ўвагу: пікнік адбудзецца ў любое надвор’е!

Пікнік адкрыты як для чальцоў Скрува, так і для не-чальцоў. Вы можаце аплаціць членскі ўзнос у Грамадства (наяўнымі або Swish).

Менеджар праекта: Нурыя Бённемарк.

Як даехаць з Мальмё і назад (прыклад)

З Мальмё:
Pågatåg ад Malmö C а 12:47, прыбыццё ў Trelleborg C а 13:19.
Міжгародні аўтобус №190 на Ystad а 13:33, прыбыццё ў Smygehuk hamnen а 13:47.

Назад у Мальмё:
Міжгародні аўтобус №190 на Trelleborg прыкладна а 16:35 ад Smygehuk hamnen, прыбыццё ў Trelleborg C а 16:51.
Pågatåg ад Trelleborg C а 17:07, прыбыццё ў Malmö C а 17:39.

дети на пледе перед игроками в кубб на траве перед белым домом
Игра в кубб на мысе Смюгехук 19 июня 2021. Фото: Нурия Бённемарк.