Каб 304, Studiefrämjandet, Ystadsgatan 53, г. Мальмё
Субота, 11 сакавіка 2023 з 16:00 да 16:30
На справаздачна-выбарчым сходзе ў вас як у члена Таварыства ёсць шанец паўплываць на тое, што Skruv будзе рабіць да наступнага сходу. Мы таксама разглядаем, як праўленне ажыццяўляла сваю працу на працягу мінулага года. Асабліва вітаюцца тыя, хто яшчэ ніколі раней не прысутнічаў на справаздачна-выбарчым сходзе.
Кожны член арганізацыі мае права падаць для абмеркавання на гадавым сходзе свае прапановы. Прапановы павінны паступіць у кіраванне не пазней за чатыры тыдні да даты правядзення сходу.
Кожны член арганізацыі, які прысутнічае на гадавым сходзе і заплаціў членскі ўзнос, мае права голасу. Гадавы збор правядзецца на шведскай мове. Сход адкрыты толькі для сяброў таварыства «Skruv».
Перад справаздачна-выбарчым сходам (у 14:00) мы праводзім сустрэчу ў Skruv-кафэ. Глядзі асобную аб’яву.
Да сустрэчы!
Парадак дня справаздачна-выбарнага сходу
1. Адкрыццё гадавога справаздачна-выбарчага сходу
2. Пытанне аб правамоцным, у адпаведнасці са Статутам, скліканні
3. Выбары
а. старшыні сходу
б. сакратара сходу
в. двух звершчыкаў пратакола, яны ж лічыльная камісія
4. Прыняцце парадку дня, парадку працы і спіса прысутных
5. Справаздача праўлення
а. справаздача аб працы
б. фінансавая справаздача
6. Справаздача рэвізораў
7. Пытанне аб вызваленні праўлення ад адказнасці
8. Разгляд паступіўшых пытанняў і прапаноў
9. Зацвярджэнне плана працы арганізацыі
10. Пытанне аб членскіх узносах
11. Пытанне аб аплаце працы і кампенсацыях
12. Выбар старшыні на перыяд у адзін год
13. Выбар членаў праўлення на перыяд у два гады
14. Выбар двух рэвізораў і аднаго намесніка рэвізора на перыяд у адзін год
15. Выбар выбарчай камісіі
16. Іншыя неабходныя выбары
17. Дадатковыя пытанні, якія сход пастанавіў абмеркаваць
18. Закрыццё сходу