Гановер і наваколлі, Германія
З 23 чэрвеня па 30 чэрвеня 2024
Гэтым летам у нас з’явілася ўнікальная магчымасць паўдзельнічаць у сумесным праекце з нямецкай арганізацыяй “Чамадан казак”. Сумесна з імі мы праводзім семінары па павышэнні кваліфікацыі для маладых выкладчыкаў і ў якасці бонуса нашых дзяцей запрашаюць у дзіцячы рускамоўны лагер у Германіі, арганізаваны “Чамаданам казак” пры актыўным удзеле “Званка”.
Узрост удзельнікаў – ад 8 да 14 гадоў.
Праект «летні лагер Званочка» адбудзецца, калі з нашага боку будзе не менш за 6 і не больш за 10 дзяцей.