Пікнік на пляжы ў Охусе

Нарэшце Скруў вярнуўся з пікніком на пляжы ў Охус (Åhus)!

Пляж “Täppet havsbad”, Kantarellvägen, Охус (збор у пачатку масткоў/Åhusbryggan)
Субота, 16 ліпеня 2022 з 14:30 да 17:00

Мы будзем граць у «куб» – «шведскія мястэчкі» – і спяваць песні на розных мовах. Прыходзьце да нас на вясёлую сустрэчу!

Вазьміце з сабой кошык для пікніка, напоўненую ў адпаведнасці з уласнымі густамі, подсціл, каб разаслаць на пляжы і – да сустрэчы! А яшчэ на пікніку могуць спатрэбіцца: гульні з мячом / гульнявое абсталяванне, лёгкія музычныя інструменты (раяль, калі ласка, не бярыце), члены сям’і, сябры, прыяцелі, суседзі, а галоўнае – добры настрой!

Мовы (уводзіны, кубб і спевы): шведская, руская.

Удзел у пікніку бясплатны, ён адкрыты для ўсіх, незалежна ад узросту і роднай мовы. Папярэдні запіс не патрабуецца. Звярніце ўвагу: пікнік адбудзецца ў любое надвор’е!

Пікнік адкрыты як для чальцоў Скрува, так і для не-чальцоў. Вы можаце аплаціць членскі ўзнос у Грамадства (наяўнымі або Swish).

Ідэя, планаванне і рэалізацыя: кіраванне Скрува.

Глядзіце таксама старонку мерапрыемства ў Фэйсбуку. »

У пікніку прынялі ўдзел 6 чалавек.

длинные мостки для купания, уходящие в море
Мостки в Охусе на пикнике Скрува 16 июля 2022. Фото: Никлас Бённемарк.