Нядзеля, 17 мая 2026 а 14:00
г. Хельсінгборг
Гэтым разам гаворым пра раман Нарынэ Абгаран «З неба ўпалі тры яблыкі» — гісторыю маленькай армянскай вёскі, закінутай высока ў гарах, дзе жыццё ўпартае, памяць доўгая, а цуд часам прыходзіць не з громам і маланкай, а з пахам хлеба, сухіх траў, яблыкаў і чалавечай падтрымкі.
Гэта кніга пра людзей, якія перажылі занадта шмат, каб верыць у лёгкае суцяшэнне, — і ўсё ж працягваюць жыць, кахаць, бурчэць, дапамагаць адзін аднаму і чакаць заўтрашняга дня. Што мацней: лёс ці чалавечая прыхільнасць? Ці можна нанова пачаць жыццё, калі здаецца, што ўсё ўжо скончылася? І чаму самыя вялікія цуды часам адбываюцца ў самых маленькіх месцах?
У праграме сустрэчы
- кароткі ўводзіны аб кнізе і яе кантэксце;
- абмеркаванне ключавых тэм: памяць, страты, любоў, вясковая грамада і ціхі цуд жыцця;
- свабодны абмен уражаннямі і планаванне наступных сустрэч.
Мова сустрэчы: руская.
Фармат: нефармальная гутарка за агульным сталом.
Для каго гэта?
Для ўсіх, хто любіць чытаць, спрачацца, пазнаваць у літаратурных героях суседзяў, сваякоў і саміх сябе, і для тых, хто верыць, што добрая кніга можа сагрэць лепш за плед.
Далучайся, нават калі ты не паспеў дачытаць. У гэтай кнізе, як у добрым доме, знойдзецца месца і тым, хто прыйшоў з закладкамі, і тым, хто прыйшоў проста паслухаць.
Да сустрэчы ў Хельсінгборгу! Абмяркуем, чаму яблыкі падаюць з неба, хто іх падбірае і ці можна з горычы, памяці і любові спекчы штосьці падобнае да надзеі.
Гэта закрытае мерапрыемства
Мерапрыемства адкрытае для ўсіх сяброў Skruv. Як госць, вы можаце наведаць адну сустрэчу. Калі хочаце прыходзіць рэгулярна — станьце сябрам клуба!
Пра аўтара
Нарынэ Абгаран — сучасная рускамоўная пісьменніца армянскага паходжання, аўтарка кніг «Манюня», «Людзі, якія заўсёды са мной», «Сімон» і іншых твораў. Яе проза злучае гумар і сум, сямейную памяць і казачную інтанацыю, бытавую дакладнасць і амаль міфічнае адчуванне свету.
Раман «З неба ўпалі тры яблыкі» стаў адной з самых вядомых кніг Абгаран: гэта пяшчотная, горкая і светлая гісторыя пра вёску Маран і яе жыхароў — людзей, у якіх за знешняй прастатой хаваюцца сапраўдныя скарбы духу. За гэтую кнігу пісьменніца атрымала прэмію «Ясная Паляна» ў намінацыі «XXI стагоддзе» ў 2016 годзе.

Гэтае мерапрыемства Скрува ў супрацоўніцтве з адукацыйнай установай «Studiefrämjandet».
Ідэя, планаванне і рэалізацыя: Дар’я Бармук.
Рускі тэкст запрашэння: Дар’я Бармук, Ніклас Бенемарк.
Пераклад запрашэння: Ніклас Бенемарк.
Рэдагаванне запрашэння і распаўсюджванне інфармацыі: Дар’я Бар мук, Ніклас Бённемарк.
Сумесна з
