Вялікая зала, Studiefrämjandet, Ystadsgatan 53, г. Мальмё
Субота, 13 студзеня 2024 г. а 19:00

Што вас чакае: Невялікае тэатральнае выступленне, якое нагадвае нам пра традыцыі Старога Новага года. Інтэрактыўная забаўляльная праграма з дыскатэкай у стылі 90-х ад арт-групы «Агеньчык» і DJ Elena.
Кошт уваходнага білета:
- з 27 снежня па 1 студзеня ўключна кошт білета складзе 180 крон.
- з 2 па 12 студзеня ўключна кошт білета – 200 крон.
- 13 студзеня кошт білета складзе 230 крон.
Для чальцоў Таварыства «Skruv» дзейнічае 20% скідка. Членам Таварыства будзе дасланы промакод, які трэба ўвесці пры куплі білетаў, каб атрымаць скідку.
Уваходныя білеты і членства можна набыць у Інтэрнэт-краме Таварыства «Skruv» »
Колькасць месцаў абмежавана. Продаж білетаў адкрыецца 27 снежня.
Мова мерапрыемства: руская.
Не прапусціце магчымасць стаць часткай гэтай захапляльнай падзеі!
І гэта яшчэ не ўсё. Сачыце за нашымі абнаўленнямі!
Правілы, якія дзейнічаюць пры куплі білетаў
Увага! Пасля аперацыі пакупкі на ваш імейл прыйдзе пацвярджэнне з унікальным ідэнтыфікацыйным нумарам пакупкі (referensnummer). Па гэтым нумары перад мерапрыемствам ля ўваходу вы зможаце атрымаць квіткі.
Білеты не з’яўляюцца персанальнымі, таму вы маеце права прадаць/перадаць яго іншай асобе. Браніраванне можа быць адменена да моманту аплаты. Просім звярнуць вашу ўвагу на тое, што правілы аб праве на адмену, прадугледжаныя законам «Аб дамовах на адлегласці» (Distansavtalslagen), не распаўсюджваюцца на куплю квіткоў на мерапрыемствы.
Набытыя білеты не вяртаюцца, за выключэннем выпадку адмены мерапрыемства. У такіх выпадках вы павінны паведаміць аб сваім запыце на вяртанне білета не пазней за адзін (1) месяц з даты мерапрыемства/дня, калі яно павінна было адбыцца. Гэтае правіла распаўсюджваецца як на выпадкі адмены мерапрыемства, так і на выпадкі, калі білет быў ануляваны намі, і вы мелі права на вяртанне.
Пакупнік сам нясе адказнасць за праверку таго, ці не было адмены ці пераносу мерапрыемства.
Існуюць іншыя законы і правілы, якія прымяняюцца да куплі дадзеных білетаў. Для атрымання дадатковай інфармацыі аб вашых правах як спажыўца вы можаце звярнуцца Konsumentverket па адрасе www.konsumentverket.se .
Глядзіце таксама мерапрыемства на Фэйсбуку »
Гэта мерапрыемства Скрува ў супрацоўніцтве з адукацыйнай установай «Studiefrämjandet».
Агульнае кіраўніцтва і арганізацыя, рускі тэкст у аб’яве: N.N.
Выступленне: арт-групы «Агеньчык» і DJ Elena.
Рэдакцыя і пераклад аб’явы, распаўсюджванне інфармацыі: Ніклас Бённемарк.
Спонсар аўдыётэхнікі: LG Travel.
Сумесна з
