Мяне клічуць Анжаліка Уладзіміраўна (але Ежэвіка Уладзіміраўна мне таксама падабаецца – менавіта такое імя мне далі малыя).
У “Званочку” сёлета я настаўнік рускай мовы і развіцця гаворкі, а таксама краіназнаўства. Паспела паспрабаваць сябе ў ролі кіраўніка студыі мультыплікацыі і настаўніка міфалогіі.
Мне вельмі падабаецца працаваць з дзецьмі і бачыць вынік сваёй працы. Люблю прыдумляць нешта незвычайнае і цікавае.
У мяне ёсць дзесяцігадовы стаж працы ў школе ў якасці настаўніка англійскай і вельмі вялікі вопыт працы ў якасці рэдактара ў дзіцячых часопісах.