Östra Förstadsgatan 13, г. Мальмё
Нядзеля, 2 красавіка 2023 г. з 16:00 да 17:00
Мы рады запрасіць вас і вашых дзяцей на сапраўдны шакаладны майстар-клас! На працягу 60 хвілін вашыя дзеці паспеюць заліць шакаладную плітку, упрыгожыць яе розным ядомым дэкорам, даведацца шмат новага пра гісторыю шакаладу і як какава-бабы ператвараюцца ў пліткі, паспрабаваць шмат відаў шакаладу, а таксама спакаваць і панесці з сабой сваю ўласную плітачку!
Майстар-клас будуць праводзіць нашыя выкладчыкі, Яўген Сяргеевіч і Аляксандра Вадзімаўна, якія хутка адкрыюць у Мальме сваю шакаладную фабрыку пад назвай Aztlan AB. Больш даведацца пра яе вы можаце на іх сайце aztlan.se , а падтрымаць вы іх можаце, падпісаўшыся на іх сацыяльныя сеткі: https://www.instagram.com/aztlanchocolate/ .
Майстар-клас адбудзецца 2 красавіка ў 16:00, па адрасе Östra Förstadsgatan 13, і для вучняў званочка і іх бацькоў мы даем спецыяльны кошт: 200 крон для дзяцей і 250 крон для дарослых.
Мова мерапрыемства: руская.
Калі Вы зацікаўлены ў Майстар-класе, то вы можаце запісацца, прайшоўшы па наступнай спасылцы: https://forms.gle/5N3eKcuYDvhjUg9s8
Колькасць месцаў абмежавана. Майстар-класы арыентаваны на дзяцей ад 7 гадоў (для запісу дзяцей малодшай пішыце нам асобна) і дарослых. Калі ў Вас ёсць якія-небудзь пытанні, вы можаце задаць іх на адрас info@aztlan.se . Таксама просім, калі ласка, паведаміць нам загадзя, калі ў Вашых дзяцей ёсць алергія на якія-небудзь прадукты.
У мерапрыемстве бралі ўдзел 11 чалавек.