Анлайн (Зум)
Нядзеля, 25 верасня з 15:00 да 18:00
Прадстаўляючы іншую арганізацыю, у канферэнцыі таксама прымае ўдзел член Скрува Дзмітрый Аляшкоў.
У час канферэнцыі працавалі наступныя секцыі:
- Руская мова, айчынная культура і традыцыі
- Моладзь
- Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва і мецэнацтва
- Абарона законных правоў і інтарэсаў суайчыннікаў
- СМІ і народная дыпламатыя.
Канферэнцыя праводзілася Саюзам расійскіх таварыстваў у Швецыі (Кардынацыйным радам расійскіх суайчыннікаў Швецыі) пры падтрымцы Урадавай камісіі па справах суайчыннікаў за мяжой пры МЗС РФ і садзейнічанні Маскоўскага Дома суайчынніка. (Вызначэнне тэрмінаў “суайчыннікі” і “суайчыннікі за мяжой” замацавана ў федэральным законе “Аб дзяржаўнай палітыцы Расійскай Федэрацыі ў адносінах суайчыннікаў за мяжой”.)
У канферэнцыі бралі ўдзел прадстаўнікі арганізацый расійскіх суайчыннікаў і госці (як са Швецыі, так і з некаторых іншых краін), зацікаўленыя ў абмеркаванні актуальных пытанняў культурнага жыцця суайчыннікаў.