Папярэдні выкладчык пераехаў, і зараз мы шукаем чалавека, які дапаможа нам працягваць тварыць, расці і вучыцца разам.
Калі ў вас ёсць мастацкая адукацыя, вы любіце дзяліцца ведамі і ўмееце ствараць сяброўскую творчую атмасферу – будзем рады пазнаёміцца!
Аб гуртку
- Заняткі праходзяць на рускай мове
- Па нядзелях, з 12:15 да 16:00 (з верасня па май, з перапынкамі на вакацыі)
- Група вучняў ужо сфарміравана
- Памяшканне прадастаўлена
- Асноўныя матэрыялы ўжо ёсць
- Навучальны план распрацоўваецца разам з удзельнікамі
Умовы
- Афіцыйнае афармленне (рэгістрацыя ў падатковым упраўленні)
- Аплата па дамоўленасці
Калі вам цікава ці ў вас ёсць пытанні – напішыце нам па адрасе info@skruv.org !