Прагулка па парку Pildammsparken, пачатак каля Margaretapaviljongen, г. Мальмё
Нядзеля, 1 мая 2022 года з 16:30 да 18:00
Інста-сустрэча – гэта сустрэча карыстальнікаў Інстаграма, якія маюць дачыненне да Расіі, Украіны ці Беларусі. Якія маюць дачыненне лічацца ў шырокім сэнсе тыя, хто нарадзіўся або прыехаў з гэтых краін, мае з імі дзелавыя сувязі, духоўны кантакт або проста цікавасць.
Мы сустракаемся ў нядзелю, 1 мая а 16:30, каля Margaretapaviljongen (недалёка ад амфітэатра). Пасля прагулкі па парку, аднаму з найбольшых у Мальмё, вяртаемся да месца старту каля 18:00.
Мэта сустрэчы – сабраць людзей, захопленых Інстаграмам у пэўным месцы і ў пэўны час для таго, каб там фатаграфаваць і выкласці затым фатаграфіі на instagram. Акрамя здымкаў розных месцаў, мы зробім групавое фота, абмяркуем розныя фільтры, абсталяванне і іншыя пытанні.
Афіцыйныя хэштэгі (абавязкова выкарыстоўваць абодва): #ig_skruv #ig_skruv11
Мовы: шведская і руская. (Можна размаўляць і на іншых мовах!)
Калі ў вас ёсць якія-небудзь пытанні, калі ласка, звяжыцеся з намі па info@skruv.org ці патэлефануйце па тэлефоне 070-715 45 00 .
Глядзіце таксама старонку мерапрыемства ў Фэйсбуку.
Гэтае мерапрыемства праводзіцца Скрувам.
Ідэя і рэалізацыя: Ніклас Бенемарк.