Studiefrämjandet, Ystadsgatan 53 d, г. Мальмё
Нядзеля, 26 кастрычніка 2025 з 13:00 да 15:00
Што вас чакае
Акунуцца ў свет акварэлі і стварыце яркую, жывую карціну з танцуючымі рыбкамі! На майстар-класе вы навучыцеся перадаваць рух і энергію вады з дапамогай тэхнікі па-мокраму – спалучаючы акварэль і туш.
Заняткі падыдуць як пачаткоўцам, так і тым, хто ўжо знаёмы з жывапісам.
Фармат: пакрокавая дэманстрацыя з каментарамі і індывідуальнай зваротнай сувяззю ад выкладчыка.
Матэрыялы: можна выкарыстоўваць свае ці ўзяць у арганізатараў (пазначце пры рэгістрацыі).
Мова мерапрыемства: руская.
Матэрыялы
- акварэль
- кітайская ці індыйская туш для каліграфіі
- акварэльны круглы пэндзаль сярэдняга памеру для размывак і маленькі для прамалёўкі дэталяў
- акварэльная папера (гарачага або халоднага прасавання, 300 г/м²).
Папярэдні запіс абавязковы.
Кошт за ўдзел
- 300 шведскіх крон пры выкарыстанні ўласных матэрыялаў,
- 350 шведскіх крон пры прадастаўленні матэрыялаў.
- Аплата на месцы праз Swish.
Вядучая майстар-класа – Надзея Бялецкая.
Майстар-клас вядзе мастак Надзея Бялецкая:
“Акрамя працы ў буйной кампаніі, я мастак – тут я выказваю сваю душу і запал.”
Мастацкая адукацыя:
- 2000-2006: Класічная мастацкая школа ім. Сурыкава, Краснаярск, Расія
- 2008–2016: Грамадства кітайскага жывапісу і каліграфіі, Сінгапур
- 2022–наст. час: Арт-студыя «Белка», Мальмё
таксама мерапрыемства ў Фэйсбуку »
Гэтае мерапрыемства Скрува ў супрацоўніцтве з адукацыйнай установай «Studiefrämjandet».
Ідэя, планаванне і рэалізацыя: Q11.
Памяшканне дае: Studiefrämjandet.
Падрыхтоўка/уборка памяшкання: удзельнікі.
Рускі тэкст аб’явы: Надзея Бялецкая, Q11 пры дапамозе ІІ.
Пераклад аб’явы: Ніклас Бённемарк.
Рэдагаванне аб’явы і распаўсюджванне інфармацыі: Q11, Ніклас Бённемарк.
Сумесна з