Пікнік у Лундзе

Скруг праводзіць пікнік у Гарадскім парку ў Лундзе. Мы адзначаем Нацыянальны дзень Швецыі і Дзень расейскай мовы.

Гарадскі парк, Högevallsgatan/Svanegatan, г. Лунд
Панядзелак, 6 чэрвеня 2022 (Нацыянальны дзень Швецыі) з 10:00 да 12:00

Мы будзем граць у «куб» – «шведскія мястэчкі» – і спяваць песні на розных мовах. Пачніце дзень з вясёлага адпачынку ў парку! Пасля пікніка тыя, хто хоча працягнуць, могуць адсвяткаваць Нацыянальны дзень, напрыклад, у Культурэне, дзе цягам дня ўваход бясплатны, і дзе будуць гучаць прамовы, песні і музыка.

У сувязі з пачаткам сезона пікнікоў сёлета будзе прадстаўлены песеньнік, якім мы будзем карыстацца ўсё лета. Засталіся некалькі ўсімі любімых песень з мінулага года, але будуць і новыя песні для нашых спеваў!

Нас чакае цікавая праграма на пікніку. Вазьміце з сабой кошык для пікніка, напоўненую ў адпаведнасці з уласнымі густамі, подсціл, каб разаслаць на пляжы і – да сустрэчы!

Удзел у пікніку бясплатны, ён адкрыты для ўсіх, незалежна ад узросту і роднай мовы. Папярэдні запіс не патрабуецца. Звярніце ўвагу: пікнік адбудзецца ў любое надвор’е!

Глядзіце таксама старонку мерапрыемства ў Фэйсбуку. »

Кіраўнік праекта – Ніклас Бенемарк.

У пікніку ўдзельнічалі 18 чалавек.

люди, сидящие на пледах на траве
Пинкик Скрува в Лунде 6 июня 2022. Фото: Нурия Бённемарк.