Адкрыццё сезона пікнікоў у парку Альнарп (Лумма) і прэзентацыя праграмы на лета

Скруў запрашае ўсіх жадаючых на пікнік у грандыёзным парку ля замка ў Альнарпе паміж Мальмё і Лундам. Гэта традыцыйная прэзентацыя праграмы Скрува на лета.

Парк Alnarpsparken, Альнарп (збор у парку ля задняга боку замка)
Серада, 1 мая 2024 з 14:00 да 16:30

Парк пры сельскагаспадарчым універсітэце ў Альнарпе адкрыўся ў канцы 1880-х гадоў. Ён ідэальна падыходзіць для пікнікоў, незалежна ад таго, аддаеце вы перавагу сонцу ці ценю. Смажыць на грылі ў парку не дазваляецца. Падрабязней пра парк можна прачытаць на сайце Шведскага таварыства аховы прыроды »

На гэтым пікніку будзе прадстаўлена летняя праграма Скрува, якая ўключае пікнікі, наведванне цікавых месцаў і інста-сустрэчу. Мы таксама пачынаем спяваць са зборніка песень гэтага года.

Мы будзем граць у «куб» – «шведскія мястэчкі» – і спяваць песні на розных мовах. Прыходзьце да нас на вясёлую сустрэчу!

Вазьміце з сабой кошык для пікніка, напоўненую ў адпаведнасці з уласнымі густамі, подсціл, каб разаслаць на зямлі і – да сустрэчы!

Мовы (уводзіны, кубб і спевы): шведская, руская.

Удзел у пікніку бясплатны, ён адкрыты для ўсіх, незалежна ад узросту і роднай мовы. Папярэдні запіс не патрабуецца. Звярніце ўвагу: пікнік адбудзецца ў любое надвор’е!

Пікнік адкрыты як для чальцоў Скрува, так і для не-чальцоў. Вы можаце аплаціць членскі ўзнос у Грамадства (наяўнымі або Swish).

Як дабрацца на грамадскім транспарце

З Мальмё

13:20 аўтобус №139 ад прыпынку «Värnhem»
13:35 прыбыццё на прыпынак «Campus Alnarp»

16:50 аўтобус №139 ад прыпынку «Campus Alnarp»
17:03 прыбыццё на прыпынак «Värnhem»

З Лунда

13:21 аўтобус №139 ад Лундскага вакзала
13:51 прыбыццё на прыпынак «Campus Alnarp»

16:35 аўтобус №139 ад прыпынку «Campus Alnarp»
17:04 прыбыццё на Лундскі вакзал

Ідэя, планаванне і правядзенне: Ніклас Бенемарк.

Глядзіце таксама старонку мерапрыемства ў Фэйсбуку. »

людзі ў парку
Пікнік Скрува ў парку Alnarpsparken 1 мая 2024. Фота: Ніклас Бённемарк.