Збор для ўсіх чальцоў Таварыства «Skruv» у Мальме.

Кіраванне Скрува запрашае ўсіх чальцоў Таварыства на збор аб будучых мерапрыемствах.

Дом моладзі, зала 11, Torpgatan 21, г. Мальмё
Нядзеля 9 лютага 2014 г. з 16:00 да 18:00

Чым для Вас асабіста з’яўляецца Skruv? Цэнтрам дадатковай адукацыі для рускамоўных дзяцей? Клубам для тых, хто цікавіцца літаратурай? Застольямі ў сувязі з рускімі (украінскімі, беларускімі і інш.) святамі? Рускамоўным вакальным ансамблем? Дакладамі пра ўкраінскую (беларускую, рускую і інш.) культуру, гісторыю, звязаную са Швецыяй? Гурткамі па вывучэнні, напрыклад, рускай мовы, рускага мастацтва або шведскай фанетыкі для рускамоўных? Увечары кінапаказаў? пікнікамі? Наведваннем звязаных з Беларуссю (Расіяй, Украінай і інш.) месцаў у Швецыі ці Капенгагене?

З чым бы Вы асабіста ні асацыявалі Таварыства Skruv, нам у праўленні было б цікава даведацца пра Вашы чаканні і ідэі. Які найлепшы шлях развіцця Таварыства ў 2014 і ў 2015 гадах? Мы запрашаем усіх чальцоў Таварыства на збор, дзе мы – пасля кароткага агляду таго, як Таварыства працуе сёння – абмяркуем у невялікіх групах розныя ідэі і думкі. Праўленне спадзяецца на мноства канкрэтных прапаноў аб мерапрыемствах, якія мы разам з членамі Таварыства зможа ажыццявіць у бліжэйшы час!

Мы збіраемся ў нядзелю 9 лютага ў зале 11 у Доме Моладзі ў Мальме/Malmö, уваход з боку вуліцы Torpgatan 21. Пачатак у 16.00 да 18.00. У час сустрэчы будзе прапанаваны пачастунак да чаю/кавы.

Уваход вольны, але толькі для чальцоў Таварыства.

Спадзяемся пабачыцца!

Ульф Паўлі/Ulf Pauli, Нурыя Беннемарк/Nuria Bönnemark, Уладлена Зандфельд-Клаўсэн/Vladlena Zandfeld Clausen, Леанід Панкратаў/Leonid Pankratov, Таня Баудэр/Tania Bauder, Ніклас Беннемарк/Niklas Bönnemark, Сара Гранд Хольс/Jonas Hols і Дан Валенберг/Dan Wallenberg (праўленне Таварыства Skruv)

människor vid bord som lyssnar på en talare
Skruvs medlemsmöte i Malmö 9 februari 2014. Foto: Niklas Bönnemark.