ABF Malmö, Spånehusvägen 47, г. Мальмё
Субота, 10 снежня 2016 з 15:30 да 18:00
Мы навучымся адно ў аднаго, як адзначаюць гэтыя святы, што падаюць на стол і што спяваюць у гэтыя дні. Магчыма, мы заўважым агульныя рысы і адрозненні паміж шведскім Юльтамтэн (Jultomten), рускім Дзедам Марозам, Санта Клаўсам і св. Мікалаем, паміж Люсіяй/Лучыяй і яе світай: дзяўчынкамі/tärnorna і «зорнымі хлопчыкамі»/stjärngossarna. І, хто ведае, магчыма нам стане больш зразумела, чаму адны і тыя ж святы адзначаюцца ў розныя дні ў розных краінах.
Падчас сустрэчы ў кавярні “Skruvkafé” мы абмяркуем і нашы планы на будучы год.
Мовы: шведская і руская.
Плата за ўваход: 60 крон (30 крон для чальцоў). У поплатак за ўваход уваходзіць кава/гарбата, а таксама булачкі і іншыя «смачнасці», звязаныя са святамі Люсіі і Калядамі.
Сардэчна запрашаем усіх жадаючых!
Гэтае мерапрыемства Таварыства Skruv праводзіцца сумесна ў ABF.